КРЫВАВАЯ ДРАМА Ў ВЯЛІКІХ СЦЯПАНІШКАХ
Справа, з якой давялося сутыкнуцца 13 ліпеня членам следчай аператыўнай групы, выклікае нямала пытанняў. У той дзень у вёсцы Вялікія Сцяпанішкі ў сваім доме быў знойдзены труп пенсіянеркі С. П. Лойкі. Лужына крыві каля жанчыны выклікала ў аператыўнікаў падазрэнне, што смерць тут была прымусовай.
Падазрэнне хугка пацвердзілася: на назе пенсіянеркі была выяўлена рэзаная рана, у выніку якой была пашкоджана артэрыя. Значыць -- жанчына памерла ад страты крыві. Але хто гэтуіо рану ёй нанёс?
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемствау было ўстаноўлена, што цяжкія цялесныя пашкоджанні С. П. Лойкі, якія сталі і прычынай яе смерці, прычыніў сын нябожчыцы, які пражывае ў гэтым жа доме.
Аператыўнікі змаглі ўстанавіць, што напярэдадні вечарам сын, пасварыўшыся з маці, схапіў нож, які трапіў пад руку, і са злосці ўдарыў ім маці ў нагу.
Лойка сцвярджае зараз сам, на такі ўдар ён нават не разлічваў. Але ўзнікае пытанне: ці так павінен абыходзіцца з маці сапраўдны сын? У выніку па факту ўзбуджана крымінальная справа, вядзецца расследаванне. Супрацоўнікі міліцыі правяраюць усе абставіны гэтай крывавай драмы.
"Зара над Нёманам", 05,08,08

