Мастоўская прыкмета - новы асфальт сведчыць пра тое , што ў хуткім часе будуць капаць.
У Мастах ідзе поўнамаштабная рэканструкцыя гарадскіх вуліц. Памянялі трубы цеплатрасы па вуліцы Савецкай. Брукуюцца ходнікі, закатваецца новы асфальт, спілоўваюцца старыя дрэвы, вырастаюць клумбы. Горад на вачах прыгажэя. Прыблізна, падлічыўшы кіламетры асфальту і ходнікаў, можна назваць і цану гэтаму цуду - 3-4 мільёна даляраў.
Але іржавай вадаправоднай трубе, якая праляжала у зямле дзесяткі гадаў, усё гэта не вядома. Да яе яшчэ не дабіраліся агітацыйныя брыгады райіспалкома. Ёй не патлумачылі сэнс дзяржаўнай палітыкі. З ёй не падпісвалі кантракта. Таму яна рвецца ў самы непадходны момант. Бум!
masty.org 24.07.2008

