Будзем адпачываць прыгожа і культурна
Дзве прыгожыя і ўтульныя зоны адпачынку вырашылі "падараваць" гэтым летам мастаўчанам і гасцям райцэнтра работнікі Мастоўскага лясніцтва.
Адну зону адпачынку яны вырашылі добраўпарадкаваць ва ўрочышчы Міхайлоўка, другую - на выездзе на Гродна, дзе вясной работнікі высадзілі маладыя дрэўцы. Устанаўліваюцца ўтульныя альтанкі, абсталяваны кастрышчы для аматараў шашлыкоў і юшкі.
Як паведаміла ляснічы Мастоўскага лясніцтва А. М. Чубрык, усё гэта іх работнікі зробяць уласнымі сіламі, не ўзяўшы з мясцовага бюджэту ні капейкі. Нам толькі застаецца навучыцца адпачываць культурна і не псаваць зробленае для нашых выгод!
А.БЫЛІНСКАЯ "ЗАРА НАД НЁМАНАМ" 28.06.08
На верхнім здымку - альтанка ва ўрочышчы Міхайлоўка, на ніжнім - каля мастэчка Масты Правыя.

